Добавить стоянку

Волас/Велес камень в Крыжовке

Для связи с автором - зарегистрируйтесь или с помощью соц. сетей за 30 сек.

Параметры:

  • Координаты: 53.956929,27.314937
  • Тип: Достопримечательность
  • Расположение: река Ратомка
  • Источник информации: Зміцер Скварчэўскі, Максим Астрейко
  • Дата публикации: 13-02-2021, 20:12
Описание Комментарии (0)
Зімовае свята ў гонар Вялеса, частку функцый якога пасля хрысціянізацыі ўзяў на сябе св. Уласій адзначаецца 11 лютага. Паводле “новага стыля” святкуецца 24 лютага. Таксама дзень у гонар Уласа вядомы на масленічным тыдні – гэта чацвер (“Крывы Чацвер”). Свята ў розных рэгіёнах мае назву "Улас", "Аўлас". Больш архаічнай трэба лічыць назву “Валоссе”, “Валосы”, “Валося” якія непасрэдна звязаны з імем боства Воласа/Вялеса. Падрабязна пра Вялеса можна пачытаць у працы Э. М. Зайкоўскага “Месца Вялеса ў дахрысціянскім светапоглядзе насельніцтва Беларусі” (Мн., 1998).
Звесткі пра свята ў беларускіх этнаграфічных крыніцах:

1) “Святы Улас – апякун скаціны. Уласаў дзень – каровіна свята. Каля Уласа сем маразоў – тры да Уласа, адзін на Уласа і тры пасля Уласа”.
2) “Хто шануе гэты дзень, у таго, кажуць, жывёла ніколі хварэць не будзе. Народ лічыць св. Аўласа апекуном рагатае жывёлы”.
3) “Каб цяляты былі тлустыя і гадаваліся здаровыя, кожная гаспадыня павінна на Валоссе на снеданне падаць аладкі”.
4) “На Аўласа, святкаванне якога часта супадае з Масленкай, у некаторых мясцінах Беларусі спраўляецца “конскае свята” – даюць лепшы корм коням, але зусім на іх не працуюць і аб’язджаюць маладых коней. Калі ў кабылы ці ў каровы ў гэты дзень пануры выгляд – гэта знак, што яна не пражыве года: ці воўк з’есць, ці акалее”.
5) “На Уласа ездзілі на конях як мага далей, па доўгіх дарогах на ўсю ноч, каб доўгі радзіў лён. Потым смажылі каўбасы, моладзь гуляла (Капыльскі р-н)”.
6) “На Уласа бяры каўшом масла”.
(Жыцця адвечны лад: беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн.2. Мн., 2010. С. 397 – 398.)
7) “На іконах св. Аўласа заўсёды маляваўся акружаны каровамі, авечкамі…Да іконы св. Аўласа ў гэты дзень прыносілі масла, як сведчанне гэтаму прымаўкі: “Аўлас на масла лас”, “У Аўласа барада ў масле”…У цэнтральных і заходніх раёнах Беларусі атрымаў распаўсюджанне “Бабскі Улас”, які адзначаўся толькі жанчынамі, што збіраліся разам і балявалі ўсю ноч (своеасаблівыя рэшткі жаноцкіх пола-узроставых хаўрусаў), мужчыны на святкаванне не дапускаліся, а калі і сустракаліся па дарозе, то павінны былі адкупіцца. Каб павялічыць надоі малака ў кароў, жанчыны пілі піва ў гэты час толькі з дайніц. (Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік. Мн., 2006. С. 29)
8) “З шэрагу іншых масленічных дзён па некаторых прымеркаваных да Масленіцы звычаяў выдзяляецца чацвер. Ён носіць назву ў сувязі з імем упамінаемага “святога Уласа”. У гэты дзень, па павер’і беларуса, першы раз павінен заспяваць жаваранак…Ва Усялюбскай воласці Мінскай губерні на Уласа абучаюць маладых коней і быкоў (валоў).
9) Чацвер на масленічным тыдні таксама называецца “Крывы чацвер”, “Валосы”, “Улас”.
(Земляробчы каляндар: абрады і звычаі. Мн., 2003. С. 142-143, 394 – серыя “Беларуская народная творчасць”)
10) “Гуляюць на Валося. Перад заходам сонца старыя з карчмы адпраўляюцца дадому, клічуць маладых хлопцаў і дзевак і прапануюць ім “об’ездзіць молодого бычонка або жарэбчыка”. Дзеля гэтага бяруць звычайна новыя сані, якімі яшчэ не карысталіся, запрагаюць у іх маладога бычка ці жарэбчыка, выводзяць у поле і там пачынаюць яго ганяць. Спачатку маладая жывёла, якая не адчувае асаблівага цяжару ў санях, імчыцца з імі хутка, з усёй моцы, маладыя хлопцы і дзеўкі ў гэты час бягуць за санямі, садзяцца на іх і пачынаюць катацца. Часам маладая жывёла стамляецца, раптам спыняецца, але ўдары пугі прымушаюць яе ісці наперад. Язда працягваецца, пакуль бычок ці малады конь не страцяць сілы ці канчаткова не спыняцца. Толькі тады жывёла вызваляецца ад хамута ці “вярма” і адпускаецца на волю. Сані ж застаюцца ў полі. Пры гэтым адзначаюць: калі жывёла пойдзе дадому бадзёра – гаспадар задаволены, калі ж пойдзе павольна, апусціўшы галаву, ці зусім адыдзе ў поле, то гаспадар задумваецца і намагаецца хутчэй пазбавіцца, прадаць яе, бо, на думку селяніна, такая жывёла нічога добрага з сябе не ўяўляе”. – запісана ў Слонімскім павеце ў 1887 г.
11) “Як рэшткі масленічнай весялосці захаваўся звычай наладжваць у гэты дзень (на Уласа ва Усялюбскай воласці Мінскай губерні) “гойданку”. Раней “гойданка” наладжвалася “пры браме” (пры варотах), якая вяла з двара. Цяпер “гойданку” наладжваюць у гумне. Гойдаюцца толькі хлопцы і дзяўчаты, прычым іншы раз бывае і пачастунак. На пытанне адносна значэння гэтага звычаю адзін селянін адказаў: “Гэта гойдаюцца ля таго, каб на той год рос лён доўгі і моцны”.
(Гульні, забавы, ігрышчы. Мн., 2003. С. 111. – серыя “Беларуская народная творчасць”)
12) На масьленым тыжни у чэцьвер Улас. На яо не прадуць, шоб у сыру чэрви не пошли. Улас, кажэ, на сыр лас. То малы празьник. Не вельми осцерегаюцца. От так, празничок таки. На яо робляць (Лельчыцкі р-н в. Стадолічы).
13) Волосий - воловий празник. На Волосия сыра и масла топилы на вэчэру. Это ў чэтьвер. (Бярозаўскі р-н в. Спорава)
14) Пырыд Масныцию в чытвэр . Волосый - коб скотына шыховала. Ны в чысли. На Волосого блины пыклы чи огладкы, коб булы волы гладкы. (Драгічынскі р-н в. Сіманавічы)
(Толстая С.М. Полесский народный календарь. М., 2005. С. 52, 55 – 56)
15) Каб адпудзіць ласку, якая нібыта псавала жывёлу ў адрынах, сяляне вешалі пад столлю забітую варону. На Смаленшчыне спявалі:

"Ты, Улас, Улас,
Ты найміся ў нас
Скату пасвіць!
Нашы каровачкі
Каля дубровачкі,
Нашы авечкі
Каля рэчкі,
Нашы свіначкі
Каля асіначкі,
Нашы козачкі
Каля лозачкі".
(Лозка А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мн., 1993. С. 49 – 50.)
https://zmicierbielapol.livejournal.com/78611.html

На карте

Прокомментировать
река Ратомка - другие места рядом
Ледниковый валун «Камень любви» Ледниковый валун «Камень любви»
Беларусь - река Ратомка
Войти через: